Погода в Новополоцке

18 Декабря 2024

Среда

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Юные новополочане о том, что для них значит быть патриотом своей страны

Сёння незвычайны дзень – 30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны закон быў прыняты ў хуткім часе пасля набыцця статусу незалежнай дзяржавы і ўвабраў у сябе пераемнасць шматвяковага гістарычнага шляху былых пакаленняў.

З нагоды значнай дзяржаўнай падзеі гарадское фарміраванне ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» аб’явіла фота-чэлендж «Піянеры акцябратам: нашы сімвалы – наш гонар». Карэспандэнты «НС» пабывалі ў сярэдняй школе №14 і спыталі ў яго ўдзельнікаў, што, на думку юнага пакалення новапалачан, значыць быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны.

0E8A9806

Нягледзячы на юны ўзрост, героі нашай сённяшняй публі­кацыі – цікавыя і разнабаковыя асобы. Самая маленькая з іх – Віялета Шалкоўская – вучыцца ў 3 «А» класе. Акцябронкам стала год таму. Лічыць гэта гонарам, бо па натуры яна актывістка. Удзельнічае ва ўсіх конкурсах, алімпіядах. Заўсёды імкнецца да поспеху. Віялета – выдатніца вучобы. Асабліва любіць прадмет «Беларуская мова і літаратура». Пасля ўрокаў спяшаецца ў Дзіцячую школу мастацтваў №1 – за фартэпіяна.

Акрамя музыкі, сур’ёзна цікавіцца гандболам. Займаецца пад кіраўніцтвам трэнера Веранікі Раеўскай. У складзе юніорскай наваполацкай каманды ўжо пабывала на буйных абласных і рэспубліканскіх турнірах. Зараз гатуецца да чэмпіянату ў Слуцке. Марыць звязаць сваю будучыню са спортам, каб праслаўляць горад на міжнародным узроўні. У рэальных справах – яе любоў да сваёй краіны.

З бляскам у вачах пра прыгажосць роднага края распавядае піянерка Варвара Хрол: «Магу смела сказаць, што люблю Беларусь. Для мяне яна самая прыгожая! Я нарадзілася на гэтай зямлі. У мяне тут блізкія, родныя, шмат сяброў». Вучаніца 6 «Д» класса – лепшая па ўсім прадметам. Геаграфія, матэматыка, руская і англійская мовы… Замучышся пералічваць дысцыпліны, у якіх Вара абараняла гонар роднай установы адукацыі на этапах рэспубліканскай алімпіяды для школьнікаў. Але асабістае месца ў сэрцы новапалачанкі займае матчына слова. Любоў да беларускай мовы ёй прывіла настаўніца Людміла Дрыленка. «Людміла Іванаўна добра растлумачвае матэрыял. Мне заўсёды цікава на яе занятках», – гаворыць удзячная вучаніца.
Варвара займаецца харэаграфіяй ва ўзорнай студыі танца «Мадэрн» Палаца дзяцей і моладзі, ўдзельнічае ў мерапрыпрыемствах піянерскай дружыны імя Льва Наважылава СШ №14. Не так даўно яна ў складзе гарадской каманды заваявала другое месца на абласным конкурсе «Піянерскі квіз», а ў хуткім часе будзе прымаць удзел у конкурсе пад эгідай Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Для навучэнца 10 «А» класа Віталія Шышкова званне акцябронка і піянера засталіся ў мінулым. Ён ужо прадстаўнік Наваполацкай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Прычым адзін з самых актыўных у школе. Няма такой ініцыятывы, ад якой бы адмовіўся Віталь. Пятнаццацігадовы юнак з радасцю прымае ўдзел у дабрачынных акцыях валанцёрскага руху «Добрае сэрца»: наведвае выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Наваполацка. Не баіцца сцэны і прадстаўляе СШ №14 на буйных праектах.

Не так даўно ён прэзентаваў «Школу валанцёраў» на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». А на мінулым тыдні разам з камандай аднакласнікаў выступіў у гарадскім туры творчага спаборніцтва «Я патрыёт сваёй краіны», прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заняў ганаровае трэццяе месца. У класе Віталь – душа кампаніі, таму ў далейшым марыць вывучаць псіхалогію. Месца для прадаўжэння адукацыі ўжо выбраў – Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасініі Полацкай. Дзесяцікласнік ганарыцца сваімі школай, таму і будучыню бачыць у маладым горадзе над Дзвіной.

Вось такое яно – новае пакаленне беларусаў. Амбіцыйнае, актыўнае, смелае, а яшчэ цікаўнае, разнабаковае, шчырае, па-сапраўднаму закаханае ў родны край.

Нэлі Радзько

Фота Віктара Арлова

 

 

Год качества
Реклама НАФТАН
Март 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
ФОТОФАКТ. В районе перекрестка Калинина установили четырехметровую фигуру зубра
Просмотры: 13431
Транспортный парк Новополоцкой центральной городской больницы пополнился двумя новыми автомобилями
Просмотры: 1741
Новогодняя благотворительная акция «Наши дети» пройдет с 16 декабря 2024 года по 15 января 2025 года
Просмотры: 717
Состоялось открытие административного помещения «СДЮШОР по футболу» ГСУ ФК «Нафтан-Новополоцк»
Просмотры: 694
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE