Одна из лучших школ брейк-данса DDCrew под руководством Александра Полякевича отметила свое 30-летие
Адна з лепшых беларускіх школ брэйк-данса DDCrew пад кіраўніцтвам Аляксандра Палякевіча адзначыла сваё 30-годдзе і правяла восеньскі чэмпіянат па вулічных танцах.
Гонар сваіх калектываў адстойвала больш за тры дзясяткі юнакоў і дзяўчат з Полацка і Наваполацка. Юныя брэйкеры выбіралі сабе партнёраў шляхам жараб’ёўкі. Удзельнікі падзяляліся на пачаткоўцаў – тых, хто займаецца 1-2 гады, і вопытных – звыш трох гадоў. Барацьба за тытул пераможцы разгарнулася на базе полацкай СДЮШАР «Алімпіец». Ацэньвалі выступаючых па наборы тэхнічных элементаў, адчуванні музыкі, арыгінальнасці выканання. Лепшыя прадставяць наш рэгіён на чэмпіянаце Віцебскай вобласці, які пройдзе 16 лістапада.
Нэлі Радзько