Юная новополоцкая художница, учащаяся ДШИ №3, София Олешко открыла первую персональную выставку
Юная зорачка дзіцячай школы мастацтваў № 3 Софія Алешка адкрыла сваю першую персанальную выставу «Чароўная сіла мастацтва».
Адлюстроўваць прыгажосць навакольнага свету з дапамогай колераў Софія вучыцца пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Людмілы Васілёнак і Ірыны Каралёвай. Работы дзяўчыны ўжо паспелі прыцягнуць увагу як аматараў, так і прафесіяналаў. Дзякуючы перамогам на конкурсах, яе імя становіцца ўсё больш вядомым у культурным асяроддзі. У сценах школы новапалачанка прэзентавала свае лепшыя творы, сярод якіх асаблівае месца займаюць пейзажы і кампазіцыі. Кожная карціна распавядае сваю гісторыю, нібы запрашаючы гледачоў ва ўнікальны свет вобразаў і эмоцый.
Павіншаваць таленавітую навучэнку з адкрыццём выставы прыйшлі яе сябры і бацькі. Шмат шчырых слоў гераіні вечара адрасавала дырэктар ДШМ № 3 Эрнэса Волкава, а сябар ўстановы Ксенія Пузака правяла майстар-клас па інтэр’ернай графіцы.
Нэлі Радзько