Как выступили новополочане на областном конкурсе «Песни юности наших отцов». Подводим итоги
У Оршы на гэтым тыдні сталі вядомы вынікі абласнога конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў».
Традыцыйнае творчае спаборніцтва ў гэтым годзе сабрала тры групы і 18 лепшых вакалістаў з усёй Віцебшчыны. Наваполацк прадстаўлялі вакальна-харавая студыя «Інвента», Ангеліна Мурашкевіч з Полацкага дзяржуніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, саліст Цэнтра культуры Уладзіслаў Жудранок, а таксама пачынаючая спявачка Анастасія Светлая. Аднак паспяхова фінал склаўся толькі для двух талентаў з нашага горада.
Уладзіслаў стаў уладальнікам дыплома лаўрэата ІІІ ступені, Ангеліна – ІІ. У якасці заахвочвання прызёры былі адзначаны каштоўнымі падарункамі.
Нэлі Радзько