Погода в Новополоцке

8 Мая 2025

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Бискуп Витебский Олег Буткевич поздравляет католиков с Пасхой

Бискуп Витебскиий Олег Буткевич

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі!

«Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом,
шукайце таго, што ў вышынях…» (Клс 3,1).

Хрысціянскі свет адзначае сваё найбольшае Свята – Уваскрасенне Езуса Хрыста. Паводле сведчання апосталаў, гэтая падзея стала фактам, якому нельга было запярэчыць і які ў іх жыцці стаў па-сапраўднаму зваротным момантам. Змяніўшы бег гісторыі народаў і цэлых кантынентаў, праўда пра Уваскрослага Божага Сына дайшла да нашых дзён і надалей з’яўляецца крыніцай надзеі і моцнага пераканання ў магчымасці перамогі жыцця над смерцю, дабра над злом, праўды над падманам, вернасці і адданасці над абыякавасцю і маладушнасцю.

Свята Уваскрасення Хрыста вучыць нас, што гэтая перамога можа і павінна здзейсніцца перад усім у душы, у сэрцы чалавека. Там, дзе свой пачатак бярэ грэх, там таксама шчодра разліваецца і Божая ласка (пар. Рым 5, 20). Уваскрэснуць з Хрыстом – азначае прыслухацца да Ягонага Слова і прыняць Яго ўсім сваім сэрцам.

Сёлета наша грамадства святкуе 80-годдзе Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Над той «карычневай чумой» ХХ стагоддзя, якая знішчыла дзясяткі мільёнаў людскіх жыццяў. Бесчалавечнасць Другой сусветнай вайны, зрэшты як і кожнай іншай, вынікае з непрыняцця або памылковага разумення праўды пра чалавека як істоты, створанай на Божы вобраз і падабенства, з чаго паходзіць яго годнасць і каштоўнасць жыцця. Бо, як кажа Святое Пісанне, «у Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей» (Ян 1, 4), а таксама «каб мы паверылі, што Езус – гэта Хрыстус, Сын Божы, і каб, веруючы, вы мелі жыццё ў імя Ягонае» (Ян 20, 31). Жыццё, якое Ён выслужыў нам праз пакутніцкую смерць на крыжы і ўваскрасенне. Таму вяртанне духоўнасці і маралі ў жыццё чалавека, як асабістага, так і грамадскага, – неабходная ўмова выключэння такіх трагедый у будучым.

Жыць і будаваць свет годны і штораз больш прыдатны для кожнага чалавека – пра гэта нагадвае нам сёння Каталіцкі Касцёл, таксама святкуючы юбілей 2025-годдзя Хрысціянства. У сваім пасланні на 58-ы Сусветны дзень міру Папа Францішак кажа так: «…Юбілей – падзея, якая напаўняе сэрца надзеяй. Гэта ўрачысты заклік, які павінен гучаць па ўсёй зямлі, каб адбудаваць Божую справядлівасць у розных сферах жыцця: у карыстанні зямлёй, у валоданні дабротамі, у адносінах з бліжнімі, асабліва з найбольш беднымі і адрынутымі… бо ніхто не прыходзіць у гэты свет, каб яго прыгняталі. Мы браты і сёстры, дзеці аднаго Айца, народжаныя быць свабоднымі па волі Госпада» (58 СДМ, 2).

Уваскрасенне Хрыста – гэта свята надзеі. Няхай яна ніколі нас не пакідае, але хай схіляе нашыя сэрцы да той крыніцы Жыцця і Праўды, крыніцы Міласэрнай Любові, якую мы маем ва Уваскрослым Хрысце! Яго блаславенне няхай спачне на кожнай вашай сям’і, на кожным доме і на ўсёй нашай роднай Беларусі!

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Са Святам!

 † Алег Буткевіч, Біскуп Віцебскі

Апрель 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Мар   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Как в Новополоцке отметят День Победы? Публикуем афишу праздничных мероприятий
Просмотры: 5214
Кадровый день в Новополоцке
Просмотры: 3143
Новополоцк вновь в числе лучших!
Просмотры: 2454
Рассказываем, как Новополоцк отметил Первомай
Просмотры: 2422
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE