Музыкальные колледжи Новополоцка и Курска подписали договор о сотрудничестве
Педагогі і навучэнцы Наваполацкага музычнага каледжа пабывалі на XV Міжнародным фальклорным фестывалі «Самацветы», урачыстае адкрыццё якога прыйшлося на святкаванне Дня горада Курска.
На юбілейны фэст завіталі лепшыя калектывы з усёй Расіі, а таксама замежныя студэнты курскіх вузаў з Індыі, Таджыкістана, Кыргызстана, Гватэмалы. Адкрывала двухдзённую праграму форума выступаленне артыстаў з канцэртна-творчага цэнтра імя М. С. Шчэпкіна і дзіцячых школ мастацтваў №2 імя І. П. Грынёва і №5 імя Д. Д. Шастаковіча.
Галоўнае дзейства прайшло на сцэне канцэртнай залы «Свірыдаўскі». Творчасць Беларусі прадстаўлялі ансамбль народнай песні «Дзвінскія пералівы» (кіраўнік Нэлі Бароўская, канцэртмайстар Аляксандр Казарэўскі), якія пакарылі гледачоў сваёй энергетыкай і высокім майстэрствам. Шчырыя словы падзякі за падораныя эмоцыі ўсім удзельнікам свята адрасавалі намеснік кіраўніка адміністрацыі горада Курска Наталля Пархоменка і старшыня гарадскога камітэта культуры Ірына Мазаева.
Падчас візіта наваполацкай дэлегацыі быў заключаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж нашым музкаледжам і абласной бюджэтнай прафесійнай адукацыйнай установай «Курскі музычны каледж імя Г. В. Свірыдава». Галоўныя задачы дакумента – захаванне культурных традыцый і ўмацаванне сувязяў паміж маладымі музыкамі Беларусі і Расіі.
Нэлі Радзько