Сотрудники Новополоцкой ЦБС побывали на конгрессе библиотекарей
Супрацоўнікі Наваполацкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прынялі ўдзел у X Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры», прымеркаваным да Года міра і стварэння.
На пляцоўках форума прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя абмеркаванню галоўных пытанняў па тэмах «Бібліятэка як стваральная прастора», «Лічбавая трансфармацыя дзейнасці», «Інавацыйная справа». Падчас правядзення круглага стала выступіла новапалачанка, загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі імя У. Маякоўскага Наталля Корсак. Яна падзялілася з прысутнымі практычным вопытам работы па папулярызацыі кнігі і чытання сярод жыхароў нашага горада.
Нэлі Радзько