Младшие научные сотрудники новополоцкого музея истории и культуры Александр Климято и Александр Козлов приняли участие в XI Международной научно-практической школе-конференции
Малодшыя навуковыя супрацоўнікі наваполацкага музея гісторыі і культуры Аляксандр Клімята і Аляксандр Казлоў прынялі ўдзел у XI Міжнароднай навукова-практычнай школе-канферэнцыі «Гісторыя Расіі з самых старажытных часоў да XXI стагоддзя: праблемы, дыскусіі, новыя погляды».
Сустрэча была арганізавана Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, Інстытутам гісторыі РАН, Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэтам, Дзяржаўным гістарычным музеем. На камунікатыўнай пляцоўцы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з вывучэннем Вялікай Айчыннай вайны, Карэйскай вайны 1950-53 гг., разглядалася архіўная дзейнасць. Новапалачане выступілі з дакладам у рамках круглага стала «Вялікі народ – Вялікая Перамога. Адлюстраванне памяці аб ратных подзвігах продкаў у калекцыях і экспазіцыях». Аляксандр Сяргеевіч і Аляксандр Вячаслававіч расказалі пра яркія выставачныя праекты нашага музея: «Франтавы партрэт. Лёс вайскоўца», «Трагедыя народаў», «Фрагменты ваеннага жыцця», «Апошнія і першыя», міжнародныя анлайн-сустрэчы на тэму захавання гістарычнай памяці, разнастайныя конкурсы, кінапаказы, педагагічныя заняткі, інтэлектуальныя турніры, што праводзяцца ў Наваполацку.
– Чатыры дні плённай працы значна ўзбагацілі веды, далі штуршок для рэалізацыі новых ідэй. Тым больш дыяпазон магчымасцяў шырокі – у нас шмат агульных тэм з суседнiмі краінамі, якія можна паспяхова развіваць, – адзначыў Аляксандр Казлоў.
Па выніках канферэнцыі быў выдадзены зборнік лепшых матэрыялаў. Пачэснае месца ў ім заняў даклад наваполацкіх навукоўцаў.
Нэлі Радзько