Театр моды «Ника» Дворца детей и молодежи г.Новополоцка выступил в финале Республиканского фестиваля-конкурса «Мельница моды – 2024»
Галоўнае фэшн-шоу нашай краіны сёлета парадавала гледачоў арыгінальнымі калекцыямі ў стылях беларускага барока, рэтра-шыку, славянскага фальклору, фэнтэзі і іншых. Усяго было прадстаўлена 50 дэфіле ад мадэльераў з усёй Беларусі.
Пад пільнай увагай тэлекамер юныя новапалачанкі прадэманстравалі калекцыю «Атлэйжар», створаную адной з удзельніц калектыву Варварай Круцялёвай. Над аўтарскай лініяй спартыўнага адзення для моладзі дзяўчына карпатліва працавала больш за тры месяцы. Ёй дапамагалі кіраўнікі «Нікі» Алеся і Анастасія Зелютковы. Вынік сумесных намаганняў прэзентавалі на «Млыне моды» ў Мінску. Варвара была запрошана на 48-ую Міжнародную выставу па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці «ВТ1-2024».
Нэлі Радзько