Руководство Новополоцка поздравляет католических верующих с праздником Рождества Христова
Паважаныя каталіцкія вернікі! Шчыра віншуем вас са святам Божага Нараджэння!
Гэты дзень мы заўсёды сустракаем з пачуццём асобай радасці. Божае Нараджэнне прыходзіць у сэрцы як сімвал аднаўлення, любові і ўзаемаразумення. Свята дае кожнаму шанец на пераацэнку сваіх думак і мэт і натхняе нас на добрыя справы, шчырасць і міласэрнасць. У такі час па-новаму асэнсоўваюцца самыя галоўныя каштоўнасці: мір, незалежнасць, згода – усё тое, што мы павінны берагчы.
Упэўнены, што ў адзінстве беларускі народ будзе і далей жыць і працаваць дзеля сваёй дзяржавы, захоўваючы спакой на роднай зямлі і суверэнітэт краіны.
Паважаныя новапалачане, жадаем вам шчасця, міру, дабрабыту і поспехаў у справах на карысць усіх бліжніх!
Са святам!
Ігар Бурмістраў, старшыня Наваполацкага гарвыканкама
Алег Буевіч, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў