Представители из Новополоцка покорили жюри I Международного конкурса современного искусства «Моё поколение-2017»
25 лютага ў канцэртнай зале «Атлант» г. Мінска прайшоў І Міжнародны конкурс сучаснага мастацтва «Маё пакаленне – 2017». Удзел у ім прынялі больш за 400 юнакоў і дзяўчат з розных куткоў Беларусі і Расіі.
Наваполацк на спаборніцтве прадстаўлялі студыя эстрадных спеваў «8 нота» (кіраўнік Святлана Барыла), вакальная група «Фортэ» Цэнтра культуры (кір. Іна Дзевятнікава) і вакальная студыя «Изюминка» гімназіі №1 (кір. Аксана Пацехіна). Урачыстая цырымонія ўзнагароджання не абмінула нашых юных талентаў.
На рахунку «8 ноты» перамога Марыі Сеганкевіч у намінацыі «Вакал» і дыплом лаўрэата ІІІ ступені Дар’і Валюшкінай. На трэцяй прыступцы конкурснага п’едэстала сярод вакалістаў 17 гадоў і болей – Лізавета Замыцкая з вакальнага гурта «Фортэ».
Выдатных вынікаў дамагліся выхаванцы студыі «Изюминка». У намінацыі «Вакальны ансамбль, 13–15 год» удзельнікі трыа Іван Роўба, Ганна Карніенка, Дзіяна Гуйдо заваявалі дыплом лаўрэатаў ІІ ступені, а ў намінацыі «Вакал, 11–13 год» перамогу святкавала Дзіяна Гуйдо – лаўрэат І ступені. Юная Дар’я Васеха («Изюминка») стала дыпламантам конкурсу, а Соф’я Палякевіч («Фортэ») і Ганна Карніенка («Изюминка») былі адзначаны спецыяльнымі дыпломамі з фармуліроўкай: «Сімпатыі журы».
Нэлі Радзько