Заслуженный любительской коллектив студенческого театра «Арт» открыл новый сезон спектаклем «Памятник»
…Нашы дні. Невялічкі правінцыяльны гарадок Таполевы Пух. Цэнтральная плошча. Помнік мясцоваму дворніку. Хто і за што паставіў гэты манумент звычайнаму працаўніку, любіцелю прапусціць шклянку-другую Івану Мухіну?
Адказ на гэтае пытанне не ведаюць ні прадпрымальны кіраўнік мясцовай адміністрацыі, ні падхалім-міліцыянер, ні сам сціплы герой. Але ж проста так манументы нікому не ставяць… На сцэне Полацкага дзяржуніверсітэта зноў ажылі героі аднаго з лепшых спектакляў у рэпертуары заслужанага аматарскага калектыву студэнцкага тэатра «АРТ» (рэжысёр Ганна Шэлепава) па п’есе расійскага драматурга Уладзіміра Жарабцова «Помнік».
Камічны сюжэт пастаноўкі носіць вострасацыяльны характар і пры ўсёй сваёй фантастычнасці выглядае даволі праўдападобна. Аўтар уздымае адразу некалькі пластоў чалавечых узаемаадносін, дзе ў прыярытэце аказваюцца хітрасць, падман і абыякавасць. Шчырасць і міласэрнасць – такая рэдкасць у наш час, што яе сапраўды хочацца ўвекавечыць. Але гэта – у глыбокім падтэксце п’есы. А тэатр адыграў яе верхні пласт. Прычым, як заўжды, бліскуча і таленавіта.
Нэлі Радзько
Фота Аляксандра Бастрыкава