В центральной библиотеке В.Маяковского открылась выставка новополоцкого художника Андрея Михайлова
Адна з місій мастацтва – заклік да разважання над творам. Чым складаней загадка, прапанаваная аўтарам, тым цікавей сам прадмет мастацтва. У цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага адкрылася выстава работ наваполацкага жывапісца Андрэя Міхайлава «Оbsession».
Выпускнік мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М. Машэрава, шматразовы ўдзельнік конкурсаў, пленэраў, выстаў у Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Андрэй Міхайлаў з творчай сям’і. Яго бацька, Уладзімір Дзмітрыевіч, знакаміты наваполацкі мастак, настаўнік ДМШ імя І.Ф. Хруцкага. Менавіта ён паспрыяў першым крокам прафесійнага станаўлення жывапісца. Доўгі час улюбёнымі сюжэтамі Андрэя былі матывы прыроды. Дарэчы, вялікую частку сёлетняй выставы складаюць лірычныя пейзажы. Другая частка экспазіцыі прысвечана мастацкім шуканням маладога творцы. Аўтар, які піша ў абстрактнай манеры, запрашае гледача зазірнуць за межы рэальнасці, пагрузіцца ў эмацыйнае перажыванне.
Нэлі Радзько
Фота Аляксандра Бастрыкава