Новополочане католического вероисповедания отмечают Рождество Христово
25 снежня сэрцы вернікаў каталіцкай канфесіі запалілі агеньчыкі веры, дабра і цеплыні.
Урачыстыя набажэнствы ў гонар Раства Хрыстова прайшлі і ў наваполацкай парафіі храма Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Прыгожае ўбранства касцёла распавядала пра цудоўнае нараджэнне Божага Збаўцы. Радасць чароўнай падзеі вітала паўсюль.
На ранішнюю імшу ў касцёл завіталі прадстаўнікі гарадской улады — намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Андрэй Адзіночкін і намеснік кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі гарвыканкама Уладзімір Бяляеў.
Андрэй Уладзіміравіч зачытаў віншавальную адрэсу навапалачанам ад кіраўніка горада і перадаў у храм святочныя і салодкія падарункі. Ксёндз Аляксандр Чайкоўскі шчыра дякаваў за добрыя словы, увагу і павагу да спраў, якія датычацца каталіцкай супольнасці.
У цёплай атмасферы калядных дзён ярка выяўляюцца ўсе лепшыя якасці людзей, натхнёных маральнымі каштоўнасцямі хрысціянства. Так, кожны сам кіруе сваім жыццём, але дзеля гэтага патрэбна святло і моц духа, крыніцай якіх з’ўляецца ўцелаўленае Божае слова. Пад час святочнай літургіі ксёндз заклікаў новапалачан быць міласэрнымі адзін да аднаго, любіць і шанаваць блізкіх, не дапускаць сварак, жыць у веры, пакаянні і свеце.
Нэлі РАДЗЬКО
Фота Мікалая Раманоўскага