В Новополоцке впервые выступила столичная группа Tremors Dance Company с авторской программой «Письма» (+видео)
Мінулы месяц прайшоў пад знакам адразу некалькіх рознажанравых прэм’ер. Кампанію наваполацкім творцам саставілі сталічныя артысты. У Цэнтры культуры ўпершыню выступіў малады харэаграфічны гурт Tremors Dance Company з аўтарскай праграмай «Лісты».
Калектыў існуе ўсяго два гады, аднак ужо мае багаты сцэнічны вопыт. Яго ўдзельнікі – танцоры-аматары, якія прагнуць новага ў мастацтве. Харэаграфіяй і пастаноўкай займаюцца заснавальнікі – Дар’я Тарасава, а таксама браты Уладзімір і Іван Сліжыкі.
Яны разбураюць звыклае ўяўленне пра танец і па сродках пластыкі дораць гледачам гукі сваіх сэрцаў. Кантэмпарары дэнс, у якім выступаюць артысты, дазваляе ім не проста выконваць прыгожыя па, але і казаць з дапамогай цела пра сваё, асабовае. Менавіта гэта «асабовае» Tremors Dance Company прывез у культурную сталіцу Беларусі. Новапалачане пабачылі тры мініяцюры: «Ты тут?», «Раз. Два. Тры», аднакратны балет «Адчыні», урывак з танцавальнага спектакля «Макі». Кожная пастаноўка біяграфічна. Аўтары ўклалі ў дзеянні свае пачуцці, свой вопыт.
Напрыканцы канцэртнай праграмы адбыўся жывы дыялог калектыву з гледачамі.
«Мы шмат працавалі над унутраным станам пастановак. Прадумвалі кожную дэталь сцэнаграфіі. Старанна падбіралі гукі. У спектаклях выкарыстана музыка сучасных кампазітараў, а таксама творы Фрыдэрыка Шапэна ў апрацоўцы. Вечар сучаснай харэаграфіі «Лісты» складзены з творчых ідэй, асабістых перажыванняў. Назва нашага калектыву не выпадкова пачынаецца з ангельскага слова «Tremors». Трэмарс – гэта трапяценне, стук сэрцаў. Той трэмар, які мы адчуваем з мінулага і будучага», – у размове з карэспандэнтам «НС» расказалі ўдзельнікі Tremors Dance Company.
Нэлі РАДЗЬКО
Фота аўтара і Дзяніса Лешчыка
Спасибо большое за столько хорошее интервью. Нам очень приятно, что мы смогли провести тот вечер вместе в жителями Новополцка, много эмоций и переживаний, главное, чтобы зритель остался неравнодушным. Также большое спасибо за статью, интересно подан материал, всегда приятно, когда происходит взаимообмен на разных уровнях.
Пожалуйста) И вам спасибо за отличную программу!