Музыкальный плейлист как «отдушина». В Новополоцке состоялась премьера спектакля-перформанса «МР3»
Культурная сталіца Беларусі парадавала гараджан новай прэм’ерай.
Дынамічны, насычаны рознастылевай музыкай і арыгінальнай харэаграфіяй спектакль-перформанс «МР3» стаў дэбютнай рэжысёрскай работай кіраўніка шоу-групы «Карт-Бланш» Цэнтра культуры Ганны Меркушавай.
Асноўная ідэя ў назве. МР3-плэер для большасці сучаснай моладзі – своеасаблівая шырма ад паўсядзённасці жыцця. Галоўная гераіня спектакля – 18-гадовая студэнтка (у ролі навучэнка Наваполацкага музкаледжа Яўгенія Шук). Пакрыўджаная абыякавасцю бацькі, яна цяжка камунікуе з людзьмі, катэгарычна рэагуе на агульнапрынятыя правілы.
Музычны плэй-ліст плэера становіцца яе «аддушынай», замяняе жывыя стасункі з людзьмі. Кожная сцэна пастаноўкі малюе ўнутраныя шуканні, асабістае ўспрыманне чалавечых узаемаадносін маладой дзяўчыны. Рэжысёр імкнецца больш яскрава перадаць не дзеянні, а ўнутраны стан герояў. Уласныя мастацкія сцяжынкі-дарожкі, у тым ліку і авангардна-эксперыментальныя, робяць «МР3» прынцыпова новым па сваёй агульнай канцэпцыі драматычным спектаклем.
Нэлі Радзько
фота Дзмітрыя Сліжыка