Погода в Новополоцке

21 Декабря 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Гость проекта «Особа» – преподаватель Новополоцкого музыкального колледжа Алексей Лубчёнок

Сёлетні навучальны год для выкладчыка аддзялення харавых народных спеваў Наваполацкага музычнага каледжа Аляксея Лубчонка юбілейны. Ён стане пяцідзесятым з моманту заснавання роднай яму ўстановы культуры і дзесятым у асабістай прафесійнай кар’еры. Музыкант, педагог, Аляксей Аляксандравіч – асоба цікавая і глыбокая. Дасціпны і вясёлы па жыцці, сур’ёзны і патрабавальны ў прафесіі.

Aleksej Lubchenok (1)

Ён добра ведае беларускую народную культуру і ўмее зацікавіць яе вывучэннем юнае пакаленне, кіруе хорам народнай песні «Рэчанька» і ўдзельнічае ў вядомым наваполацкім кавер-бэндзе «Mohito», карыстаецца заслужанай павагай сярод калег. У чэрвені Аляксей Лубчонак быў адзначаны Падзякай старшыні Наваполацкага гарвыканкама за добрасумленную працу ў галіне адукацыі.

question (1) Аляксей Аляксандравіч, здаецца, круглыя даты прыносяць вам удачу. Ведаю, сёлета ў вас шмат дасягненняў. Раскажыце пра самыя яркія з іх.

– Так, гэты год атрымаўся даволі насычаным на падзеі. З вакальным ансамблем музкаледжа мы пабывалі на Міжнародным фальклорным фестывалі народнага песеннага мастацтва «Як на рэчцы было на Фантацы» (Санкт-Пецярбург, Расія), дзе сталі лаўрэатамі першай ступені. З хорам народнай песні «Рэчанька» заваявалі Гран-Пры на абласным аглядзе-конкурсе вакальна-харавых калектываў «Браслаўская харавая асамблея». Парадавалі і навучэнцы: Віктар Тарасенка стаў лаўрэатам ІІ ступені на міжнародным фестывалі славянскай народнай песні «Опцінская вясна» (г. Казельск, Расія), а выпускнік Уладзіслаў Вінсковіч паступіў у Расійскую акадэмію музыкі імя Гнесіных.


Посмотреть эту публикацию в Instagram

#выпуск2018 #народникихоровики #рэчанькасила

Публикация от Lexei Lubchonak (@zemfirus27)


question (1) Віншую з перамогамі. Але не магу не спытаць, як так атрымоўваецца, што беларуская народная песня займае першыя месцы на творчых конкурсах па-за межамі краіны?

– Народная песня зыходзіць з тэксту, а тэкст – ён сапраўдны, народжаны некалькімі пакаленнямі нашых продкаў. Гэта не я спяваю, а душа. Калі ты адчуваеш «мурашы на скуры», то ловіш сябе на думцы, што робіш нешта сапраўднае, правільнае. Тое, што застаўляе слухача перажываць. Калі я знаёмлю першакурснікаў з беларускай песняй, расказваю, што з ёй можна зрабіць, каб гэта было цікава сучасніку, яны загараюцца, адчуваюць важкасць, гонар за свой народ. Адсюль сапраўднасць, шчырасць выканання.

Aleksej Lubchenok (3)

question (1) А адкуль у вас такая цяга да народнай культуры?

– Я нарадзіўся і вырас ў маляўнічым краі – гарадскім пасёлку Падсвілле Глыбоцкага раёна, радзіме знакамітага беларускага мастака Язэпа Драздовіча. Мая маці Вольга Віктараўна – кіраўнік самадзейнага ансамбля «Падсвільчанка» – з маленства спявала мне калыханкі. Яе цудоўны голас натхніў мяне на вывучэнне музычнай спадчыны нашага народа. Пасля заканчэння школы паступіў у Наваполацкі музычны каледж. На курсе выкладаў неверагодна добразычлівы чалавек, сапраўдны прафесіянал сваёй справы Мікалай Калацэй, які яшчэ болей зацвердзіў мяне ў правільнасці выбранага шляху. Працягваў навучанне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Займаўся ва ўніверсітэцкім гурце «Грамніцы» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Зяневіча. Менавіта ён прывіў любоў да беларускай традыцыі, паказаў унікальнасць народнай песні. Цяпер гэтую любоў я перадаю сваім навучэнцам. Кожны год на дзяржаўны экзамен мы з імі ладзім нешта новае, цікавае ў рэчышчы народнай культуры.

question (1) Ваша жонка Марына Лубчонак таксама музыкант – выкладае народны вакал у музкаледжы, кіруе ансамблем «Вербіца». Вы – разам на рабоце і па жыцці вось ужо 7 гадоў. Гавораць, творчым людзям цяжка ўжыцца. Раскрыйце сакрэт шчаслівага шлюбу.

Aleksej Lubchenok (2)

– Я наадварот лічу, што творчасць – моцная яднаючая сіла. Мы разумеем справу адзін аднаго, паважаем тое, чым займаемся. Я і Марына вучыліся на адным курсе, спявалі разам у гурце «Грамніцы». Спачатку проста сябравалі. Нам было цікава адзін з адным. Пытанне адносін стала, калі трэба было раз’язджацца. На апошнім курсе мне прапанавалі месца выкладчыка ў Наваполацкім музычным каледжы. Адмаўляцца было нерацыянальна. Тым больш, Наваполацк мне вельмі падабаўся. Марына ж – карэнная мінчанка. Канешне, яна не гарэла жаданнем выправіцца са сталіцы. Але некалькі разоў прыехала на Полаччыну і закахалася ў наш край.

question (1) Наваполацк стаў вашай другой радзімай. Сёлета ён прызнаны культурнай сталіцай Беларусі. Як вы адчуваеце гэту падзею?

– Натуральна фізічна. Культурны рух у горадзе ўзбуйнеў. Паўсюль ладзяцца святы, выставы, канцэрты, імпрэзы. Працы стала значна болей, і гэта не можа не радаваць.

question (1) Напрыканцы гутаркі хацелася б узгадаць пра яшчэ адну значную для вас, як творчай асобы, дату – юбілей кавер-бэнда «Mohito». Сёлета калектыву спаўняецца 5 год.

– «Mohito» – гэта свайго роду сяброўская суполка па інтарэсах. Усе яго ўдзельнікі – выпускнікі нашага музкаледжа і маюць непасрэднае дачыненне да хору «Рэчанька». Але, канешне, галоўная мэта калектыву – жаданне кожнага яго ўдзельніка спрабаваць сябе ў новых жанрах, амплуа. Мы спяваем сусветна-вядомыя хіты, але намагаемся рабіць гэта максімальна прафесіянальна і радаваць слухачоў якасным гукам. У гэтым годзе дзякуючы падтрымцы Цэнтра культуры з’ездзілі калектывам у горад-пабрацім Наваполацка Лудзу. А ў красавіку 2018 атрымалі новы вопыт – сталі героямі тэлеперадачы «Вечаровы Віцебск».

 Нэлі РАДЗЬКО
Фота Дзяніса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Реклама НАФТАН
Сентябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
ФОТОФАКТ. В районе перекрестка Калинина установили четырехметровую фигуру зубра
Просмотры: 13693
В Новополоцке засияла новогодняя елка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 2326
Новогодний автопарад проехал по главной улице Новополоцка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 2188
Сотрудники отдела ГАИ Новополоцкого ГОВД проверяют пассажирский транспорт
Просмотры: 1684
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE