Навучэнку Наваполацкага музычнага каледжа Ганну Мацвейка запрасілі выступіць у Карнегі-холе (Нью-Ёрк, ЗША)
Навучэнка музычнага каледжа спецыяльнасці «Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)», стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Ганна Мацвейка стала лаўрэатам І прэміі XV Міжнароднага конкурсу класічнай музыкі «Viva-Music» (Масква) ў намінацыі «Народныя інструменты».
Спаборніцтва праходзіла тры дні. Навучэнка Марыны Гардзеевай выканала два класічных твора – «Элегію» С.Рахманінава і «Сонечнае кола» І.Гайдэнка. Выдатны ўзровень майстэрства юнай цымбалісткі прынёс ёй заслужаную перамогу і запрашэнне выступіць на адной з самых прэстыжных у свеце пляцовак для выканання класічнай музыкі – Карнегі-холе ў Нью-Йорку (ЗША), а таксама сертыфікат на бясплатны ўдзел у міжнародным конкурсе ў Турцыі.
Канцэртмайстар Ганны Мацвейка піяністка, педагог музкаледжа Ніна Іванова заваявала дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі «Мастацтва акампанемента».
Нелi РАДЗЬКО