У Наваполацку падвялі вынікі відэачэленджа «75 песень пра вайну», ініцыянавага абласным БРСМ
Наваполацкая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» падвяла вынікі відэачэленджа «75 песень пра вайну».
Сярэдняя школа №1 стала першай у дзвюх намінацыях «Песня пра вайну» і «Верш пра вайну» (сярод вучнёўскай моладзі).
Наваполацкая гарбальніца і СШ №2 раздзялiлi першае месца ў намінацыі «Песня пра вайну» сярод працуючай моладзі. Прызы глядацкіх сімпатый дасталіся СШ №№2, 5, 14 і Наваполацкаму дзяржаўнаму музычнаму каледжу. Яшчэ шэсць спецыяльных намінацый уручылі СШ №№4, 7, 8, 11 і хакейнаму клубу «Хімік».
Аляксандр Прохараў, першы сакратар Наваполацкай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ»:
– Чэлендж быў прысвечаны 75-годдзю Перамогі і праходзіў па ўсёй Віцебскай
вобласці. Яго ініцыятарам выступіла абласное аб’яднанне «БРСМ». Наваполацкая моладзь прыняла самы актыўны ўдзел, таму мы вырашылі пайсці далей і правялі спаборніцтва не толькі сярод спевакоў, але і сярод чытальнікаў вершаў. Пераможцаў выбіралі падпісчыкі нашай групы «Моладзь Наваполацка» ў сацыяльнай сетцы УКантакце. Усе работы былі вартыя высокіх узнагарод, і нам вельмі прыемна, што навапалачане памятаюць і ганарацца подзвігам продкаў.
Нэлi РАДЗЬКО