Юные новополочане рисовали новогодний город
У музеі гісторыі і культуры падвялі вынікі першага гарадскога конкурсу «Зіма ў маім горадзе». Удзел у ім прынялі 28 новапалачан, якія прадставілі карціны маляўнічых куткоў Наваполацка.
Анлайн-галасаванне праводзілася каля тыдня на афіцыйнай старонцы музея «УКантакце». Свае галасы аддалі 315 гледачоў. Лепшай, на іх погляд, стала работа Ульяны Андрэйчык «Цэнтр горада», якая набрала 118 лайкаў.
Прафесійнае мастацкае журы прысудзіла першае месца Дзянісу Губернаценка за працу «Любімы горад». Срэбра конкурсу ўзяла Ксенія Карпава з работай «Калі хлопчыкі марылі стаць касманаўтамі». Бронза ў Веранікі Пяткевіч з карцінай «Наваполацкі касцёл». Абсалютна ўсе ўдзельнікі атрымалі прызы – мастацкія наборы для малявання. Бо як гучыць слоган музея: «У нас няма тых, хто прайграў».
Нелли РАДЬКО