Дмитрий Демидов и Олег Буевич поздравляют католиков с Пасхой
Паважаныя новапалачане, вернікі каталіцкай канфесіі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Вялікім і Светлым хрысціянскім святам Уваскрэсення Хрыстова!
Святкаванне Велікоднага дня ў Год народнага адзінства ўзмацняе яго значнасць і яднае вернікаў. Сцвярджаючы стваральныя ідэі брацтва і чалавекалюбства, Святая Пасха пабуджае ў людзях імкненне жыць па сумленні, быць спагадлівымі, дапамагаць тым, хто патрабуе клопату. Пасхальныя дні нагадваюць пра нязменныя хрысціянскія каштоўнасці, раскрываюць лепшыя якасці чалавечай душы, умацоўваюць мір і згоду ў грамадстве.
Дарагія землякі! Жадаем вам святочнай пасхальнай радасці, узнёслага духу, згоды з сумленнем, паразумення з людзьмі, духоўнай і фізічнай моцы, добрага настрою і жыццёвага дабрабыту! Няхай гэты вялікі светлы дзень умацуе веру і надзею, азнамянуе сабой сапраўднае духоўнае адраджэнне сусветнага грамадства на падставе вечных духоўных каштоўнасцей.
Няхай над нашай краінай і ў кожным вашым доме пануе дух дабрыні, спагады, узаемаразумення, справядлівасці і аптымізму. Цёплай і шчаслівай атмасферы ў вашых сем’ях, шчодрасці ў душы, добрага жыццёвага шляху і бясконцай любові!
Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Наваполацкага гарвыканкама
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў