Сколько средств собрали новополочане на благотворительном концерте в помощь Илье Русецкому (+фото)
Па ініцыятыве Наваполацкай арганізацыі РГА «Белая Русь» у гарадскім Цэнтры культуры прайшоў дабрачынны канцэрт у дапамогу Ілле Русецкаму.
Вялікая зала ўстановы была поўная. Падтрымаць хворага на лейкоз юнака на сцэну выйшлі лепшыя творчыя калектывы і яркія артысты Наваполацка: Алена Віткоўская, народная вакальная група «Вясна», народная шоу-група «МІХ» Цэнтра культуры, жаночы акадэмічны хор «Mirum» музкаледжа, народная студыя музычных шоу-праграм «On line» Палаца культуры ААТ «Нафтан», студыя сольных спеваў «Настроение» Полацкага дзяржуніверсітэта, магістрант юрыдычнага факультэта ПДУ Джонні Мутомбо, вакальны дуэт Алены Свідуновіч і Максіма Міхайлава з танцавальным калектывам «РытМікс», Алег Воранаў, супрацоўнік ААТ «Нафтан», пераможца абласнога конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў – 2021» Аляксей Цімашэнка. Хэдлайнерам канцэрта стаў знакаміты беларускі спявак Саша Нэма. Канцэрт падараваў шмат прыемных эмоцый гледачам. Усяго было сабрана каля 3 тысяч беларускіх рублёў, якія ў бліжэйшы час будуць пералічаны на рахунак Іллі Русецкага. Унёсак у добрую справу аказалі майстры і мастакі Наваполацка, якія прадставілі свае вырабы ў якасці лотаў на дабрачынны аўкцыён.
Нэлі РАДЗЬКО
Чытайце таксама:
Новополочане объединились, чтобы помочь больному раком Илье Русецкому