Тры ўзнагароды юнага наваполацкага музыканта Дарыя Абрамовіча
Навучэнец дзіцячай школы мастацтваў №1 Дарый Абрамовіч папоўніў творчую скарбонку дасягненняў установы камплектам высокіх узнагарод.
Рэспубліканскі адкрыты фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі «Музычныя іскрынкі», які штогод праходзіць у Клецку, сабраў піяністаў ад 5 да 17 гадоў з усіх абласцей Беларусі і блізкага замежжа. Дарый у сваёй узроставай групе дамогся звання лаўрэата I ступені.
Міжнародны завочны музычны конкурс у Маскве «Дзеці ў свеце старадаўняй музыкі» аб’яднаў на адной анлайнпляцоўцы юных інструменталістаў з розных краін свету. Удзельнікі выконвалі творы кампазітараў эпохі барока. Высокапрафесійнае журы ацэньвала нумары па ўсёй строгасці класічнага жанру. Поспех новапалачаніну – дыплом лаўрэата II ступені – прынесла Прэлюдыя і фуга фа мінор І.С.Баха.
А вось IV Рэспубліканскі конкурс юных піяністаў у памяць выдатнага педагога і выканаўцы В.М. Кузьменка прайшоў у Мінску афлайн. Удзел у ім прынялі таленавітыя навучэнцы з усёй рэспублікі. Як адзначыла выкладчык Дарыя Аксана Лабейка, гэта творчае спаборніцтва адно з самых прэстыжных і складаных для дзяцей. Падаюцца на яго толькі добра падрыхтаваныя вучні. Дарый Абрамовіч выдатна выканаў творы І.С.Баха, В.Гаўрыліна, Ф.Бюргмюллера і заваяваў ганаровае трэцяе месца.
Нэлі РАДЗЬКО
Вам будзе цікава пачытаць:
Наши в Швеции. Достижение юного новополочанина Детской школы искусств №1