Пять первых мест на открытом международном конкурсе «Перспектива-2021» завоевали юные новополоцкие художники
Чатырнаццатая адкрытая выстава-конкурс «Перспектыва-2021» (г. Віцебск) стала зорнай для навучэнцаў Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага.
Конкурс праходзіць штогод у рамках дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» і служыць умацаванню міжнароднага культурнага супрацоўніцтва. Яго мэта – папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, заснаванага знакамітымі беларусамі Маркам Шагалам і Казімірам Малевічам. Юныя аўтары прадстаўляюць на ім свае творы ў розных тэматыках і жанрах. Сёлета на «перспектыўнае» спаборніцтва паступілі работы з Беларусі, Расіі, Эстоніі, Латвіі.
Новапалачане былі на вышыні. Дыпломы I ступені ў розных намінацыях і катэгорыях заваявалі: Ганна Піменава, Эльвіра Хайдарава, Аляксандра Бяляцкая, Васіліса Літвін, Аляксандра Лазаронак. На другую прыступку творчага п’едэстала паднялася Мілана Гуль. На трэцюю – Людміла Ценько, Соф’я Атрахімёнак, Марыя Фамічова. Лісты падзякі атрымалі Лізавета Лапенка, Юліана Камянькова, Марыя Раманава. Асабістую ўдзячнасць арганізатары конкурсу выказалі педагогам юных мастакоў: Наталлі Каржыцкай, Ірыне Башун, Іне Шыпіла, Юліі Ступінай, Вользе Малюшыцкай.
Узнагароджванне дыпламантаў прайшло ў рамках адкрыцця персанальнай выставы жывапісу наваполацкай мастачкі Веранікі Васільевай «Луна», якая зараз экспануецца ў ДМШ імя І.Ф.Хруцкага.
Нэлi РАДЗЬКО