Буйство красок и фактурность техники письма. До 20 декабря в библиотеке им. Я. Коласа работает выставка учащейся новополоцкой художественной школы Полины Кузьминой
Да 20 снежня ў бібліятэцы імя Я.Коласа працуе выстава вучаніцы 5-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага Паліны Кузьміной «Тварэнне маёй душы».
У мастацкую школу Паліна прыйшла, калі ёй было 7 гадоў. Пачынала са студыі выяўленчага мастацтва. За час навучання праявіла сябе як здольная, захопленая навучэнка, неаднаразова прымала ўдзел у розных зборных выставах і конкурсах. Педагог ДМШ Наталля Каржыцкая вылучае ў сваёй вучаніцы ўменне творча пераасэнсоўваць рэчаіснасць, нечаканыя творчыя хады, інтэрпрэтацыі тэм на ўроках кампазіцыі. «Дзяўчынку адрознівае пачуццё каляровай гармоніі. Гэта асабліва прыкметна ў апошніх працах Паліны, напрыклад, такіх як «Агні вялікага горада», – гаворыць Наталля Мікалаеўна.
У першую персанальную экспазіцыю юнай мастачкі ўвайшлі 13 лепшых работ апошніх двух гадоў. Большую частку з іх складаюць кампазіцыі, выкананыя ў розных тэхніках, і жывапіс гуашшу.
Нэлі РАДЗЬКО