Воспитанники эстрадной студии «8 НОТА» ЦК г.Новополоцка завоевали 3 награды на IV Международном фестивале-конкурсе искусств «Поколение Z»
Выхаванцы эстраднай студыі «8 НОТА» Цэнтра культуры г. Наваполацка ўзялі тры ўзнагароды на IV Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Пакаленне Z» (г. Мінск).
Конкурс праходзіў у Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў і сабраў таленавітых дзяцей з сямі краін свету (Беларусь, Расія, Мальта, ЗША, Украіна, Грузія, Турцыя). Арганізатарам выступіў творчы лэйбл «Звездочет».
Вучаніцы Святланы Агароднікавай выдатна выступілі. Узыходзячая наваполацкая зорачка, трыумфатар рэгіянальнага фестывалю-конкурсу «Гукі мары – 2022» Анастасія Вараб’ёва стала лаўрэатам II ступені, Валерыя Багданава і Сафія Аўсяннікава размясціліся на трэцяй пазіцыі.
Нелі Радзько