На Международном конкурсе исполнителей эстрадной песни «Халі-Хало-2022» выступят вокалисты крупных вокальных студий страны
Барацьба за галоўны прыз Міжнароднага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало-2022» абяцае быць цікавай!
Сталі вядомы імёны фіналістаў. Сярод самых буйных дэлегацый, па традыцыі, магілёўская. З 45 прэтэндатаў на перамогу – 12 жыхары маляўнічага краю на Дняпры. Але лёгкага хлеба ім чакаць не выходзіць. Паспрачацца за званне лепшых на «Халі-Хало» едуць вучні такіх буйных прадзюсарскіх цэнтраў сталіцы, як «Platinum» і «Спамаш». Сярод іх студыйцаў – удзельнікі і пераможцы Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», «Дзіцячага Еўрабачання».
Гатовы паказаць сябе і нашы зорачкі. Наваполацк на хатнім фестывалі прадставяць дзве навучэнкі вакальнай групы «Изюминка» гімназіі №1 Дар’я Васеха і Ксенія Якыменка, а таксама Арына Катушонак са студыі творчага развіцця «Мастак» і Ксенія Сцяпанава з тэатра песні «Субацея» Цэнтра культуры. Замыкае топ-5 самых прадстаўнічых каманд Гомель і Жодзіна.
З Расійскай Федэрацыі на міжнародным спаборніцтве выступяць 6 юных талентаў. Яны будуць адстойваць гонар Санкт-Пецярбурга, Острава, Пскова, Себежа, Курска, Пушкіна.
За актуальнай інфармацыяй сачыце на афіцыйных старонках конкурсу ў сацыяльных сетках «Instagram» і «ВКонтакте».
Нэлі Радзько