В начале апреля в Новополоцке пройдет Международный конкурс юных пианистов «Музычная лілея»
Напачатку красавіка ў Наваполацку зноў прагучаць фанфары Міжнароднага конкурсу юных піяністаў «Музычная лілея».
Сёлета творчае спаборніцтва збярэ пад сваімі крыламі таленты з Мінскай, Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай абласцей, а таксама расійскіх гарадоў Пушкін і Арэхава-Зуева. Ужо паступіла 31 заяўка. Актыўны ўдзел прымуць наваполацкія зорачкі.
Фестываль разгарнецца на сцэне дзіцячай школы мастацтваў №1. Канкурсанты выступяць у чатырох узроставых групах. Лепшых абяруць прафесійныя музыканты на чале з Заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Юрыям Гільдзюком. Уладальнікаў першых месцаў заахвоцяць каштоўнымі прызамі.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца 3 красавіка у 10.30. Конкурсныя праслухоўванні будуць праходзіць напрацягу двух дзён. У панядзелак а 17 гадзіне з сольнай праграмай выступіць сталічная піяністка, лаўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў у Расіі, Украіне, Бельгіі, Францыі – Ада Гарбунова.
Закрыццё запланавана на 4 красавіка на 14.00.
Наведаць мерапрыемства могуць усе жадаючыя. Уваход вольны.
Нэлі Радзько