В новополоцкой библиотеке звучали строки знаменитого произведения А.С. Пушкина «Евгений Онегин» на белорусском языке и была представлена уникальная коллекция книг, посвященная 200-летию романа
У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны 200-годдзю знакамітага на ўвесь свет рамана Аляксандра Пушкіна «Яўгеній Анегін». Аўтар пачаў пісаць яго ў 1823-ім, а скончыў ў 1831 годзе.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла народнае літаб’яднання «Крылы» пад кіраўніцтвам Галіны Сташкевіч.
Пакуль збіралася публіка, ішла дэманстрацыя оперы Пятра Чайкоўскага паводле рамана-юбіляра. Гісторыю яго напісання распавяла Галіна Сяргееўна. Асобныя анегінскі радкі былі прадстаўлены ў музычным абрамленні Людмілы Мяхедка.
Іна Мароз чытала ўрыўкі з рамана на беларускай мове ў перакладзе Аркадзя Куляшова. Паэтка Ларыса Сакарэнка склала аўтарскі верш-прысвячэнне. На пейзажную лірыку і малюнкі побыту ў рамане звярнула ўвагу Валянціна Пакрапіўная. Лісты Яўгенія Анегіна і Таццяны Ларынай былі агучаны Феніяй Грынёва.
Сябра калектыва Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, майстар спорту Уладзімір Геноў прадставіў унікальную калекцыю «Яўгенія Анегіна» ў розных выданнях і на некалькіх мовах свету.
А прыхільніца творчасці «сонейка рускай паэзіі» Іраіда Быкава прынесла карціну «Скамья Онегина», напісанную ўдзельніцай «Крылаў», наваполацкай мастачкай Галінай Худніцкай.
Сустрэча падарыла гасцям шмат добрых уражанняў.
Нэлі Радзько