В Центре ремесел и традиционной культуры Новополоцка проходит выставка белорусского быта «Autentyka.by»
Да канца жніўня ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры праходзіць выстава беларускага быта «Autentyka.by».
Тут можна пабачыць сабраныя падчас этнаграфічных экспедыцый прылады працы нашых продкаў, старыя фотаздымкі, вырабы народнага мастацтва.
«Мы збіраем і захоўваем старыя рэчы, звязаныя з побытам і рамёствамі мінулых стагоддзяў. Выкарыстоўваем іх для натхнення ў нашай працы, робім рэканструкцыі, рэплікі. У фондах цэнтра некалькі сотняў экспанатаў з Полацкага, Верхнядзвінскага, Расонскага, Пастаўскага, Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў», – расказала загадчык ЦРіТК Паліна Агапончык.
Нэлі Радзько
Фота Віктара Арлова