В Новополоцке прошла премьера спектакля «Как не выйти замуж»
Народны драматычны тэатр «Время» Цэнтра культуры г. Наваполацка парадаваў гараджан прэм’ерай камедыі па матывам п’есы рускага, ізраільскага пісьменніка Міхаіла Хейфіца «Як не выйсці замуж».
У цэнтры ўвагі новай пастаноўкі маці, якая перажывае за будучыню сваёй адзінокай дачкі (у ролі Марыя Валюшкіна) і ўсімі спосабамі намагаецца арганізаваць яе сямейнае шчасце. Дзеля гэтага гераіня Юліі Краснікавай нават гатова пайсці на розныя хітрыкі, але любімае дзіця ўпарта адстойвае сваю незалежнасць. Кожная спроба нешта выправіць прыводзіць да таго, што сітуацыя яшчэ больш выходзіць з-пад кантролю.
Прэм’ера атрымала шмат добрых водгукаў і прайшла пры поўным аншлаге. Таленавітая гульня акцёраў і юмарыстычныя сюжэтныя лініі прыйшліся даспадобы гледачам, а насычныя дыялогі многіх прымусілі задумацца…
«Узяцца за адвечную тэму сямейных узаемаадносін мяне натхніла грамадскасць. Нярэдка бачу, як клапатлівыя бацькі намагаюцца задаць правільны, на іх погляд, накірунак лёсу сваім дзецям. Замест таго, каб прыслухацца да меркаванняў дачок ці сыноў, – гаворыць рэжысёр пастаноўкі Святлана Пуцыла. – Але я не чакала, што настолькі пападу ў сэрцы аўдыторыі. Пасля паказу людзі падыходзілі, дзякавалі. Гэта лепшая ўзнагарода за каласальную працу калектыва тэатра. Падрыхтоўка заняла 4,5 месяцы. Галоўным гераіням Марыі і Юліі давялося вывучыць кіламетры тэксту. Арганічна існаваць ў ролях артыстам дапамагалі прафесійныя саветы акцёра Маскоўскага драматычнага тэатра імя М. В. Гогаля Яўгена Пуцыла, што стаў дарадцай спектакля. Яркі вобраз у эпізодзе п’есы пра фальшывага кавалера маці выканаў Вячаслаў Хенскі, а пару закаханых выдатна ўвасобілі Сяргей Старавойтаў і Паліна Шуміла. Падзяку за дамамогу ў рэалізацыі пастаноўкі мне хацелася б выказаць адміністрацыі Цэнтра культуры і групе дэкаратаў установы. З рэквізітам нам таксама дапамагалі Крысціна Чыжэўская і Алена Купчанка».
Дарэчы, гэта ўжо трэцяя буйная работа Святланы Пуцыла, як тэатральнага рэжысёра за год. І трэба адзначыць не меней удалая. Квіткі на прэм’еру былі раскуплены за некалькі дзён.
Нэлі Радзько
фота Віктара Арлова